У цэнтры Вільні 22 лютага чарговы раз заўважылі правакацыйны напіс, які можа пасварыць беларусаў і літоўцаў. Гэтым разам – на будынку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, піша “Наша Ніва”.

На сцяне ЕГУ з’явіўся напіс “Вільня наша” і намаляваны бел-чырвона-белы сцяг. Дарэчы, непадалёк знаходзяцца крама беларускіх сувеніраў “Кропка” і рэстаран беларускай кухні “Карчма 1863”.
Нагадаем, апошнім часам невядомыя правакатары спрабуюць пасеяць варожасць паміж літоўцамі і іншымі нацыянальнасцямі. Так, гэта не першы выпадак падобных напісаў на сценах ЕГУ. 19 студзеня там з’явіліся словы пра тое, што “беларускім універсітэтам можа кіраваць толькі беларус!” і “Вільня наша!».
У Літве за гэтымі акцыямі бачаць працу спецслужбаў Расеі і Беларусі.






