BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Чарнобыльскай АЭС ліквідавалі наступствы атакі 14 лютага

Надзвычайную сітуацыю на ЧАЭС удалося ліквідаваць толькі да 12 гадзіны дня пятніцы, 7 сакавіка, паведаміла міністр аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Украіны Святлана Грынчук.

Фота: facebook.com/s.grynchuk

Грынчук паведаміла, што радыяцыйная абстаноўка не змяняецца і знаходзіцца пад пастаянным кантролем. На тэрыторыі станцыі працягнецца радыяцыйны і цеплавізійны кантроль.
Галоўная задача — правесці якасны аналіз пашкоджанняў аркі НБК і аднавіць яе функцыянаванне.

Нагадаем, ЧАЭС была атакавана беспілотнікамі 14 лютага. Украінскія ўлады абвінавацілі ў нападзе Расею, але Масква адпрэчыла сваё дачыненне.