BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На “Форуме Астрожскіх” абмеркавалі праблему легалізацыі ваяроў-замежнікаў ва Украіне

Прыняты нядаўна ва Украіне закон пра легалізацыю ваяроў-замежнікаў — гэта проста здзек. Такое меркаванне выказала падчас “Форума Астрожскіх” у Кіеве праваабаронца, кіраўніца украінскай арганізацыі “Ланка”, былая беларуская палітзняволенная Таццяна Гацура-Яворская.

“Каб атрымаць ПМЖ ва Украіне, ваяр мусіць адслужыць на фронце не менш за тры гады без разрыву кантракту. На сённяшні дзень нават вайна не ідзе столькі. А разрыў кантракта — звычайная справа для замежных ваяроў: каб перайсці з аднаго падраздзялення ў іншае, адпачыць, пабачыцца з бацькамі, — кажа яна. — Пры гэтым каб атрымаць ПМЖ, дастаткова быць два гады ў шлюбе з грамадзянінам Украіны або пяць гадоў адвучыцца ва украінскім ВНУ. І на кантрасце — тры гады ў акопах”.

Гацура-Яворская мяркуе, што беларусы паступова вымушаныя з’язджаць з Украіны. Выдача пашпарта іншаземца там не прадугледжаная. То бок, “беларусы, якія жывуць ва Украіне, але маюць беларускія пашпарты, тэрмін дзеяння якіх выходзіць, стаяць перад дылемай — ехаць у Польшчу, каб жыць нармалёвае жыццё, ці заставацца ва Украіне на нявызначаны тэрмін, на нявызначаных умовах, без магчымасці выехаць з краіны ўвогуле”, — дадае праваабаронца.