BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Гайнаўшчыне прайшоў 17-ы гістарычны фестываль

На раннесярэднявечным гарадзішчы, што месціцца каля вёскі Збуч, што ў гміне Чыжы, на Гайнаўшчыне 17-ы раз прайшоў археалагічны фестываль «Гарадзішча Збуч».

Фестываль «Гарадзішча Збуч»
Фестываль «Гарадзішча Збуч»

У валах гарадзішча на фестываль сабралася мноства артыстаў, музыкаў, рэканструктараў эпохі ранняга сярэднявечча, у тым ліку і з Беларусі, а таксама шмат гасцей і турыстаў, хто вырашыў наведаць унікальнае для Падляшша месца. Пра тое, як два дзясяткі гадоў таму паўставаў фестываль, гавораць – войт гміны Чыжы Ежы Васілюк і іншыя ўдзельнікі фестывалю.

– Тут, у незвычайным і натуральным месцы добра бачны нават з вышыні птушынага палёту насып гарадзішча, можа, і не па ўсім перыметры, але захаваны. І мы гэтым займаліся.

– Атрымалася стрэлка на выхадзе, паходня, і яны пашырылі насып, таму што людзі маглі сюды заходзіць, калі хтосьці на іх нападаў. Дык вось, калі сюды заходзілі ў мінулым крыжакі ці татары, ці яшчэ хтосьці, яны зачынялі браму і хаваліся тут.

Гарадзішча каля вёскі Збуч выконвала свае абарончыя функцыі прыкладна ад 870 па 950 гады. Пасля чаго тут было паганскае свяцілішча. У час позняга сярэднявечча гарадзішча выконвала функцыю мясцовых могілкаў. А ад начатку ХХІ стагоддзя тут ладзіцца археалагічных фестываль «Гарадзішча Збуч».

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя