
Мінулай ноччу ў Гомельскім раёне Беларусі невядомы лятальны апарат упаў на гаспадарчую пабудову і выбухнуў. У выніку будынак быў цалкам разбураны, узнік пажар. Пра гэта выданню «Флагшток» паведаміў уладальнік дачнага ўчастка, размешчанага побач. Паводле папярэдніх звестак, беспілотнік зваліўся ў раёне вёскі Зябраўка, якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў на поўнач ад вайсковага пасёлка з такой жа назвай. Дакладныя каардынаты месца падзення пакуль невядомыя. Жыхары паўднёвых ускраін Гомеля таксама паведамлялі пра гукі далёкай стральбы й выбух. У афіцыйных зводках МНС інфармацыя пра пажар у Зябраўцы не згадваецца.
Беларускае Радыё Рацыя






