BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На кніжным кірмашы ў Варшаве згадалі пра Алеся Бяляцкага

На буйным кніжным кірмашы ў Варшаве ў Палацы навукі і культуры праваабаронцы “Вясны” правялі мерапрыемства, якое было прысвечана кіраўніку “Вясны”, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, палітвязню Алесю Бяляцкаму. Праваабаронец у закладніках рэжыму ўжо 1046 дзён.

Прысутным распавялі пра асноўныя вехі біяграфіі Алеся Бяляцкага і таксама пра яго творчасць за кратамі. Кажа вядучая мерапрыемства Марына Кастэлянчанка:

– Прысутныя запытвалі, як сёння можна падтрымаць Алеся Бяляцкага. Зразумела, што ён знаходзіцца ў вельмі кепскіх умовах, яго на паўгады змясцілі ў ПКТ, да яго не даходзяць ніякія лісты. Ёсць перапіска толькі з жонкай, яна вельмі такая скарочаная. Таксама запытвалі ці ёсць кнігі Алеся, якія перакладзеныя на іншыя мовы.

Паводле Марыны Кастэлянчанка, ёсць надзея не толькі на вызваленне Алеся, але і на пераклад кніг Алеся на мовы іншых краін. На беларускім стэндзе кірмашу можна было набыць кнігі палітзняволенага праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

Беларускае Радыё Рацыя