Як з’явіўся штучны інтэлект? Што такое нейрасеткі? Як выціснуць максімум з ChatGPT? Пра гэта пойдзе гаворка з Аляксеем Картыннікам, таксама вядомым як АйЦіБарада, які стане госцем «Мова Нанова».

Гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру.
Імпрэза пройдзе у панядзелак, 5 траўня, пачатак а 19:00. «Мова Нанова» зьбіраецца ў Беларускім хабе «Новая Зямля» на вуліцы Św.Rocha 5/32.






