BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На курсах “Мова Нанова” ў Беластоку гучалі беларускія цымбалы

У беластоцкім хабе «Новая зямля» прайшла другая сустрэча чацьвёртага сезона курсаў «Мова Нанова».

Гэтым разам спецыяльная госця – музыка, былая выкладчыца і супрацоўніца Беларускай філармоніі Ганна Лепяшкевіч распавяла пра гісторыю і зайграла на адным з самых цікавых і традыцыйных беларускіх музычных інструментаў – цымбалах.

-Калі мы кажам пра цымбалы, на якіх грала я, гэта акадэмічныя цымбалы, яны выключна беларускія. І ў тым выглядзе, у якім ёсць, існуюць выключна на тэрыторыі Беларусі. Але зноў жа, гэтае сямейства, яно вельмі распаўсюджанае па ўсіх краінах. І ў кожнай народнасці, я думаю, ёсць свой аналаг. Асаблівасць сучасных беларускіх цымбалаў у тым, што  ў іх дакладна 78 струн – гэта фабрычная норма.

Ганна Лепяшкевіч распавяла пра сваё знаёмства і захапленне цымбаламі, а таксама зайграла на сваім інструменце некалькі народных, сярэднявечных і сучасных кампазіцый. А вось чарговы раз цымбалы Ганны Лепяшкевіч ў складзе рок-гурта Кацярыны Ваданосавай можна будзе пачуць падчас іх сумеснага сольнага канцэрту 27 снежня ў Bialystok Music Club.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя