Апошні раз мігрантаў разварочвалі на мяжы Літвы з Беларуссю 21 снежня.

На мяжы Латвіі ў нядзелю 5 студзеня таксама не было зафіксавана спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. Польскія памежнікі ў суботу не далі прайсці васьмі нелегальным мігрантам. Усяго за першыя дні новага года такіх было каля 70 чалавек.
Атакі мігрантаў на межы Еўразвяза з Беларусі пачаліся ў 2021 годзе, і былі інспіраваныя рэжымам Лукашэнкі. За гэты перыяд літоўскія памежнікі разварочвалі мігрантаў назад амаль 23 тысячы разоў, польскія — 107 тысяч, латвійскія — 28 тысяч.






