BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На мяжы Беларусі і Украіны ўсталявалі білборды ў памяць аб Чарнобыльскай трагедыі

На беларуска-украінскай мяжы ўсталяваны два інфармацыйныя білборды, прысвечаныя 39-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Сітуацыю каментуе кіраўнік фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

– Былі выстаўлены на мяжы банары са зваротам да грамадзянаў у Беларусі. Таксама ўшанавалі ў Львове. Беларусы ўсклалі кветкі да помніка ліквідатарам Чарнобыльскай катастрофы. У Беларусі размешчана ядзерная зброя, якая таксама сёння нясе небяспеку для беларусаў. Каб людзі не сталі ахвярамі той катастрофы, якая адбылася 39 гадоў таму.

Вядома, што ў Львове беларуская супольнасць ушанавала памяць ліквідатараў наступстваў аварыі. Каля помніка ахвярам Чарнобыля былі ўскладзены кветкі, пераплеценыя бел-чырвона-белай стужкай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота фонду «Вільна Білорусь».