BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На мяжы Беларусі з Еўразвязам вырасла актыўнасць нелегальных мігрантаў

У 4,5 разы вырасла актыўнасць нелегальных мігрантаў на мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага Звязу ў студзені 2025 года ў параўнанні са студзенем 2024-га. Пра гэта сведчыць праведзены выданнем «Позірк» аналіз аператыўнай статыстыкі памежных службаў.

Усяго зафіксавана не менш за 431 спробу пераходу мяжы супраць 96.

У прыватнасці, Польшча прадухіліла не менш за 283 спробы нелегальнага перасячэння мяжы (рост у 3,3 разы), пры гэтым не менш за 43% прыпала на апошнія пяць дзён студзеня пасля так званых выбараў прэзідэнта ў Беларусі.

У 2024 годзе краіны ЕЗ прадухілілі амаль 36 тысяч 300 спроб пранікнення нелегалаў з Беларусі, у 2023-м – такіх спроб было крыху менш за 42 тысячы 100.

Беларускае Радыё Рацыя