Буйную партыю кантрабандных цыгарэт перахапілі супрацоўнікі Падляшскай нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS). Гаворка ідзе пра 280 тысяч пачак цыгарэт беларускай вытворчасці.
Падрабязнасці паведамляе прэсавы афіцэр (KAS) – Мацей Чарнэцкі:
– Супрацоўнікі Падляшскай нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS) спынілі для праверкі літоўскі грузавік на дарозе S61 каля MOP Забеле-Захад. Кіроўца прад’явіў транспартныя дакументы, згодна з якімі ў прычэпе павінен быў знаходзіцца груз драўнянага вугалю. Супрацоўнікі KAS праверылі прычэп. Замест заяўленага тавару ў грузавіку было 280 тысяч пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Ацэначны рынкавы кошт канфіскаванай кантрабанды складае 4,2 мільёна злотых.
Па справе канфіскаваныя цыгарэты і грузавік. Супраць літоўскага кіроўцы распачата праверка, якую вядуць супрацоўнікі Падляшскай мытні і падатковай службы пад наглядам акруговай пракуратуры ў Кольне. Мужчыну часова арыштавалі на 2 месяцы. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: gov.pl