Украінскія вайскоўцы правялі вучэнні на мяжы з Беларуссю — на выпадак спробы дыверсій.

Як заявіў камандуючы Аб’яднаных сіл Узброеных Сіл Украіны генерал-лейтэнант Сяргей Наеў, войскі працягваюць падрыхтоўку супрацьдыверсійных і супрацьдэсантных рэзерваў. Чарговыя вучэнні прайшлі 17 студзеня на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці.
Беларусь лічыцца суагрэсарам, бо напад расейскіх вайскоўцаў на Украіну вёўся ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Цяпер украінцы пастаянна ўмацоўваюць мяжу з Беларуссю і пастаянна праводзяць вайсковыя вучэнні на выпадак новага прарыву войскаў з тэрыторыі Беларусі.