BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На мяжы з Польшчай кіроўцам легкавікоў можа стаць значна лягчэй

На беларуска-польскай мяжы перад пунктам пропуску «Брэст» з 30 верасня праводзіцца эксперымент, мэтай якога з’яўляецца палягчэнне чакання ў чарзе для кіроўцаў легкавых аўтамабіляў, паведамляецца на сайце «Белмытсэрвісу».

Асноўная ідэя эксперыменту — у змяненні парадку функцыянавання сістэмы электроннай чаргі транспартных сродкаў перад аўтамабільным пунктам пропуску «Брэст». Кіроўцы легкавых аўтамабіляў пасля рэгістрацыі ў чарзе змогуць не толькі застацца ў ёй, але і адправіцца ў зручнае для сябе месца. Напрыклад, яны могуць паехаць дадому, наведаць Берасце ці правесці час у гатэлі. Адсочваць рух чаргі можна на сайце «Белмытсэрвісу».

Беларускае Радыё Рацыя