BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На мяжы з Польшчай утварыліся кіламетровыя чэргі

На мяжы Беларусі з Еўропай утварыліся значныя чэргі праз падрыхтоўку да навагодніх святаў. Асабліва складаная сітуацыя назіраецца на пераходах з Польшчай. Па апошніх дадзеных, чарга з легкавікоў на ўезд у Беларусь з польскага боку дасягнула амаль 10 кіламетраў.

Людзі паведамляюць, што рух ідзе вельмі павольна. Некаторым кіроўцам, якія сталі ў калейку, давядзецца чакаць больш за трое сутак. Пасажыры і кіроўцы дзеляцца ўражаннямі ў чатах, дзе паведамляюць, што за суткі яны могуць пераадолець толькі палову шляху да пагранпераходу. Сітуацыя патрабуе цярпення і разумення, бо нагрузка на пункты пропуску значна павялічылася.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/granica_bypl