Супрацоўнікі мытнай і падатковай службы з чыгуначнага памежнага пераходу ў Кузніцы даследавалі сканарам RTG таварны цягнік, які ўязджаў у Польшчу з Беларусі. Аналіз выявы паказаў, што ў двух вагонах цягніка могуць быць схаваныя кантрабандныя цыгарэты. Што і пацвердзіла дэталёвая праверка.

Паміж мяшкамі з угнаеннямі афіцэры выявілі скрынкі, загорнутыя ў чорную фальгу, у якіх было агулам 11,5 тыс. пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.

Рынкавы кошт канфіскаванай кантрабанды складае 172 000 злотых. Па факце кантрабанды распачата справа.
Фота: gov.pl