У Беластоку прайшлі чарговыя заняткі курсаў “Мова Нанова”. Гэтым разам імпрэза называлася «Беларускае мора». Падчас яе абмеркавалі ці было ўсё ж на тэрыторыі Беларусі сваё мора. І як стаць марыманам у краіне, якая не мае выхаду да яго.
Сваім марскім досведам з прысутнымі падзяліўся і праспяваў свае марскія песні беларускі музыка і марыман Антон Сіроцін:
– Гэта ўсё – кніжкі. Вось гэта ўсё з дзяцінства, з кніжак і з захаплення геаграфіяй і эпохай вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Гэта ўсё з тых часоў пайшло. І ўсё – я быў такі захоплены морам і гэтымі ўсімі аповедамі. Потым быў вельмі захоплены поўначчу, усялякімі палярнікамі.
Курсы “Мова Нанова” ў Беластоку праходзяць ужо трэці свой сезон. Наступны занятак адбудзецца праз панядзелак – 13 траўня ў беларускім хабе “Новая зямля”.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя