BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшша прыехаў Escapetruck – адукацыйны праект супраць гандлю людзьмі

Польская паліцыя сумесна з амбасадай Нідэрландаў у Польшчы, Вроцлаўскім універсітэтам, галандскай паліцыяй і Памежнай аховай праводзяць на Падляшшы інфармацыйную акцыю па супрацьдзеянні гандлю людзьмі з дапамогай Escapetruck, г.зв. эвакуацыйнага аўтамабіля, які ўяўляе сабой абсталяваную пастку-жытло асобаў, якія патрапілі ў сэксуальнае рабства. Каб выбрацца з “пасткі”, трэба прайсці адмысловы квэст-гульню.

Гаворыць прэс-афіцэр паліцыі Бельска павету Агнешка Дамброўская:

Запрасілі мы да ўдзелу моладзь са старэйшых класаў з усяго павету, каб маглі паўдзельнічаць, разгадаць загадкі і пабачыць, у якіх варунках знаходзяцца людзі, якія патрапляюць у такія сітуацыі. Тут паказана не толькі штосьці матэрыяльнае, напрыклад, мэбля, але можна пачуць і галасы, або непрыемны пах, каб моладзь магла адчуць усебакова.

Арганізатары акцыі таксама адзначаюць, што лепей маладым людзям перажыць жахі ўмоваў, у якіх знаходзяцца ахвяры гандлю людзьмі, у такой інтэрактыўнай форме, чым у будучым спазнаць гэта на сваім уласным досведзе.

Гэтыя пачуцці, атрыманыя тут, застануцца ў памяці. Пачуцці, якія можна атрымаць у сярэдзіне, досыць рэальныя і даюць нагоду для развагаў. Спадзяюся, моладзь гэта запомніць, каб пазбегнуць такіх здарэнняў.

Праект Escapetruck, распрацаваны галандскім фондам Reshape Foundation, з’яўляецца часткай адукацыйнай кампаніі па павышэнні дасведчанасці аб рызыках і небяспеках гандлю людзьмі. Пасля Бельска-Падляшскага праект пераехаў у Граева, дзе разгорнецца сёння, 8 кастрычніка, пры Grajewskie Centrum Edukacji Obronnej ад 10-й да 17-й гадзіны.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя