BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшша вяртаецца “Універсітэт бяспекі для пенсіянераў”

У Падляшскім ваяводстве стартаваў трэці выпуск праекта «Універсітэт бяспекі для пенсіянераў». Гэта адукацыйна-інфармацыйная праграма, якая дапамагае людзям старэйшага пакалення пазбягаць фінансавых махлярстваў і іншых пагрозаў, а таксама заахвочвае да актыўнага сацыяльнага і культурнага жыцця.

Кшыштаф Важнеўскі і Яцэк Пярунэк

Падчас прэс-канферэнцыі сябра ўправы Падляшскага ваяводства Яцэк Пярунэк адзначыў:

-Кожны з гэтых сеньёраў падвяргаецца ўздзеянню рознага кшталту махлярстваў, звязаных з выкраданнем фінансавых сродкаў. Наша мэта – навучыць іх бяспецы.

Першы намеснік каменданта ваяводскай паліцыі ў Беластоку, інспектар Кшыштаф Важнеўскі, падкрэсліў:

-Падляшская паліцыя, польская паліцыя заўсёды клапаціліся пра бяспеку людзей сталага веку.

Заяўкі на ўдзел у «Універсітэце бяспекі для пенсіянераў» прымаюцца з 9 па 25 верасня ў Беластоку, Ломжы, Сувалках і Бельску-Падляшскім. Колькасць месцаў абмежаваная: усяго 200 чалавек, па 50 з кожнага рэгіёна.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя