У нядзелю 1 лютага, на Падляшшы адбудзецца KALINOŬSKI MARŠ 2026 у гонар дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і дзеля ўшанавання памяці герояў паўстання 1863-1864 гадоў. Наш калега Юрась Дзяшук пагутарыў з адным з арганізатараў марша, Госцем Рацыі – грамадскім актывістам Юрасём Меляшкевічам.

РР: Як узнікла гэтая ініцыятыва па правядзенні марша, якая мэта яго правядзення?
Юрась Меляшкевіч: Мерапрыемства гэтае мае гісторыю ўжо 2 гады, першы раз яе засноўвалі маладыя беларускія патрыёты, якія хацелі ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага такім чынам, каб гэта было заўважна для беларусаў Падляшша, для палякаў, для ў цэлым супольнасці.
Гэтая гісторыя насамрэч не абмяжоўваецца гэтым абшарам на два гады, бо традыцыйна беларускія патрыёты, якія жылі ў Польшчы, палякі, якія падтрымлівалі супольную памяць пра герояў паўстання, праводзілі розныя акцыі, у тым ліку вось у лютаўскія гэтыя дні, блізкія да Дня нараджэння Кастуся Каліноўскага, калі ладзіліся розныя кшталту прабегі, у тым ліку і лыжныя прабегі. І вось яны так планамерна эвалюцыявалі зараз у ініцыятыву па правядзенні Марша Каліноўскага.
РР: Што з сябе будзе ўяўляць гэты марш?
Юрась Меляшкевіч: Гэта другі раз, і ў прынцыпе ён традыцыйна праводзіцца. Пачынаецца ад царквы ў Гарадку, праводзіцца па вуліцах населенага пункта з візуальнай атрыбутыкай, каб людзі бачылі, што прыехалі людзі, якія шануюць памяць паўстанцаў, Кастуся Каліноўскага.
Далей адбываецца пешы маршрут. У мінулым годзе ён адбываўся па-за межы населенага пункта Гарадка і цягнуўся там прыблізна 5 кіламетраў па дарозе ў кірунку Мастаўлянаў, пасля чаго людзі, там маршрут вельмі даўгі, пад’язджалі астатак маршрута да помніка каліноўцам у Мастаўлянах, дзе праводзілася ўрачыстая частка з кароткімі выступамі, з ускладаннем кветак, з выступам запрошаных гасцей.
І ў гэтым годзе надвор’е будзе прахалоднае, больш халоднае, чым у мінулым годзе, таму мерапрыемства будзе ўлічваць гэтыя абставіны. Усё адбудзецца значна больш хутка, для таго, каб людзі адчувалі, што іх не марозяць, але яны могуць паўнавартасна ўшанаваўшы памяць, паўдзельнічаць у мерапрыемстве.
РР: Якія гэта будуць кропкі, вось мы ўжо ведаем, што гэта будзе Гарадок, царква, далей якія гэта будуць кропкі?
Юрась Меляшкевіч: Я прашу прабачэння, што будзе адрознівацца ад таго, як у мінулым годзе гэта выглядала. Урачыстасці краналі і ншыя знакавыя аб’екты на гэтым маршруце. На жаль, гэта толькі будзе Гарадок, пачатак ад царквы, і шэсце мы планавалі па вуліцы Каліноўскага. Але баюся, што фізічна зараз зменіцца, гэта залежыць ад надвор’я, якое мы маніторым кожнага дня, і адпаведна гэта маршрут, які будзе цягнуцца да гарадской рысы. Пасля чаго мы ўжо сядзем на аўтамабілі і пераедзем у Мастаўляны, дзе адбудзецца ўрачыстая частка каля помніка паўстанцам і з ушанаваннем мясціны, дзе ўсталяваны дзве шыльды пра месца існавання колішняй сядзібы Каліноўскіх. І пры добрай волі ўласніка мы падыдзем да парэшткаў сядзібнага дома для ўскладання кветак і запалення знічаў. Але гэта ўжо будзе не ў межах асноўнай часткі праграмы, а ў дадатковы перыяд, калі зноў жа будзе надвор’е і добрая воля ўласніка.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






