BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы адкрываецца “Зачараваны Скансэн” — вялікі парк ілюмінацыі

31 кастрычніка на тэрыторыі Падляшскага музея народнай культуры (Podlaskie Muzeum Kultury Ludowej) пачне працаваць унікальны светлавы праект — “Зачараваны Скансэн”.

Ён створаны сумесна з Lumina Park і ўключае больш за 150 светлавых і інтэрактыўных інсталяцый.

Кажа дырэктарка Падляшскага музея народнай культуры Катажына Анціпюк:

– Сардэчна запрашаем. Бо тыя ўсе адметнасці і цікавосткі, якія можа пабачыць у нашым музеі, калі яны будуць асветлены ў цёмную пару, набудуць асаблівую прыгажосць.

Па словах Анціпюк, светлавыя і інтэрактыўныя інсталяцыі гарманічна ўпісаныя ў музейны ландшафт і дазволяць пабачыць прыгажосць драўляных экспанатаў — хат, капліц, ветракоў і гаспадарчых пабудоў, сабраных з розных куткоў рэгіёна. Светлавы праект — “Зачараваны Скансэн” — будзе працаваць на тэрыторыі музея да канца лютага 2026 года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя