BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы істотна мадэрнізавалі шпіталі

Падляшскія самакіраванні ўжо выкарысталі больш за 90% сродкаў, прызначаных на абарону насельніцтва і грамадзянскую абарону ў рэгіёне ў 2025 годзе. Рэкордную суму атрымаў Беласток – 27 млн злотых.

Лукаш Пракорым
Лукаш Пракорым

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў офісе Падляшскай Кааліцыі Грамадскага Кіравання ў Беластоку заявіў Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

– Маршалкоўскі урад Падляшскага ваяводства атрымаў каля 12 мільёнаў злотых. Каля 2 мільёнаў мы прызначылі на навучанне першай дапамогі, на закуп ёмкасцяў для пітной вады. Каля 10 мільёнаў злотых выдаткавалі для падляшскіх шпіталяў і станцыі хуткай дапамогі, на рознае медычнае абсталяванне.

Лукаш Зубік
Лукаш Зубік

Намеснік старасты Сямятыцкага павета Лукаш Зубік паведаміў, што рэгіён атрымаў больш за 4,5 млн злотых для абсталявання павятовага шпіталя, будаўніцтва артэзіянскай студні, стварэння верталётнага пляца і закупкі сельскагаспадарчай тэхнікі:

– Сямятыцкі павет, як адзін з памежных паветаў, можа удзельнічаць у гэтай праграме. Павет атрымаў каля 4.5 мільёна злотых на павятовы шпіталь. Мы знаходзімся на этапе падпісання дамовы на будаўніцтва артэзіянскай студні, для дадатковага атрымання вады.

На 2026 год прадугледжана, што сродкі праграмы будуць таксама выкарыстоўвацца для ўладкавання сховішчаў для грамадзянскага насельніцтва, што павысіць ровень падрыхтоўкі рэгіёну да надзвычайных сітуацый.

Беларускае Радыё Рацыя