BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы назвалі пераможцаў Алімпіяды вясковай актыўнасці

Дзясяты раз на Падляшшы выбралі найбольш цікавыя ініцыятывы, адрасаваныя жыхарам вёсак, у межах Алімпіяды вясковай актыўнасці. Сярод пераможцаў –  Таварыства сяброў гміны Шудзялова з праектам “Прыгожае і карыснае – у гармоніі з прыродай”.

Гэты праект уключае майстар-класы і насаджэнні вакол пажарнага дэпо. Пра эфект праекта распавяла сябра Таварыства Магдалена Юха:

-Думаю, гэта дае вялікую разнастайнасць на кожны дзень у сельскай мясцовасці. І мяркую, што гэта неабходна. Бо, паклаўшы руку на сэрца, скажу, што мы вельмі актыўныя. І гэта не першае нашае дасягненне. Заўсёды нейкія ўзнагароды мы атрымліваем. І гэта пацвярджэнне нашай дзейнасці.

Усяго было ўзнагароджана 12 праектаў, а найбольшую колькасць балаў атрымалі таварыствы вясковых гаспадынь у Сітаўцы і Палянках. Мэта штогадовай Алімпіяды вясковай  актыўнасці — актывізацыя жыхароў малых паселішчаў, іх інтэграцыя, захаванне мясцовых традыцый.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя