BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы працягваюцца вучэнні ŻUBR-24

Вучэнні ŻUBR-24 маюць на мэце праверыць, як працуе ўзаемадзеянне паміж адміністрацыяй, вайсковымі службамі, узброенымі сіламі, а таксама службамі, якія адказваюць за найболей важныя паслугі, такія як чыгуначны транспарт і забеспячэнне СМІ, паведамляе gov.pl.

У рамках вучэнняў, арганізаваных Дэпартаментам бяспекі і крызіснага кіравання PUW у супрацы з Падляшскай ваенна-аператыўнай групай, былі запланаваныя тры мерапрыемствы.

У першым сцэнары ўзброеная група захоплівае электрастанцыю ў Туросні Касцельнай. У другім – на чыгуначным адводзе ў Саколцы невядомыя пашкодзілі цыстэрну з хлорам, у выніку чаго выцекла 200 літраў атрутнага рэчыва. Апошняе мерапрыемства тычыцца газакампрэсарнай станцыі ў Замброве, дзе бандыты зачыніліся з закладнікамі.

Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі нагадаў, што з падобнай пагрозай у рэгіёне ўжо сутыкаліся – у 1989 годзе ў Беластоку сышлі з рэек чатыры цыстэрны, у кожнай з якіх было ад 43 да 52 тон вадкага хлору.

“Дзякуючы такім дзеянням мы можам даведацца, як працуюць нашы метады бяспекі, як выглядае каардынацыя дзейнасці і супраца паміж службамі, войскам і адміністрацыяй, — сказаў ваявода. – Гэта выключна важная справа з пункту гледжання ўсёй нашай супольнасці”.

Сёлетнія мерапрыемствы сталі працягам леташніх вучэнняў ŻUBR-23.

This image has an empty alt attribute; its file name is b5c6fc6e-a8d1-4951-a182-14cddcb82031-1024x694.jpg

Фота: Podlaski Urząd Wojewódzki