На Падляшшы прайшоў фестываль традыцыйнай беларускай культуры «Сонцаграй». У гэтым годзе фэст упершыню завітаў у гарады Беласток і Супрасль, а таксама вёскі Вітава ў гміне Дубічы Царкоўныя і завяршыўся ў Навасадах Міхалоўскай гміны.
Гаворыць яго арганізатар – Зміцер Косцін:
-Самае важнае, што сонца грала на ўсіх гэтых чатырох канцэртах! Мы моцна пераймаліся і перажывалі, як гэта будзе. Ці не пойдзе дождж. У гарадах я заўважыў, што людзі, каторыя судакранаюцца з культурай беларускай з цікаўнасцю падыходзілі, з цікаўнасцю спявалі разам, танцавалі. А ў вёсках зусім іншая атмасфера. Тут людзі прыгадваюць проста, як гэта было.
Падляшскі фестываль традыцыйнай беларускай культуры «Сонцаграй» ўжо трэці год запар ладзіць фонд Тутака, сумесна з фальклорнымі калектывамі і мясцовымі асяродкамі культуры Падляшша.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя