У Беластоку прэзентавалі новы сацыяльны праект для маладых бацькоў — «Pompik – першая падляшская выпраўка». Ініцыятыва прадугледжвае, што кожнае дзіця, народжанае ў ваяводскіх шпіталях Падляшша, будзе атрымліваць спецыяльны падарункавы набор.

Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
– Кожная сям’я, у якіх дзіця народзіцца ў адным са шпіталяў ваяводства, атрымае падарункавы набор. У яго ўвойдуць: коўдра, бодзі, два ручнікі і некалькі дробных рэчаў, а таксама кніжачка Томка Самойліка пра прыгоды зубра Помпіка.
Праект «Pompik – першая падляшская выпраўка» ацэньваецца на 800 тысяч злотых, а кошт аднаго набору — каля 500 злотых. Фінансаванне праграмы будзе зацверджана на пасяджэнні Сейміка Падляшскага ваяводства 2 чэрвеня, а старт акцыі запланаваны на верасень 2025 года.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






