BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы пройдзе летнік для дзяцей палітвязняў

Летам 2025 года на Падляшшы у Белавежскай пушчы адбудзецца летнік для дзяцей палітвязняў.

Пра ідэю стварэння летніка для беларускіх дзетак распавядае ініцыятарка праекта Марыя Грыц:

-Гэта будзе летнік не толькі для дзяцей палітзняволеных, а для любых беларускіх дзетак, але натуральна, я раблю акцэнт на сем’і, у якіх альбо хтосьці цяпер у зняволенні, альбо мае такі досвед. Гэта будзе летнік на Падляшшы каля Белавежскай пушчы.

Па словах Марыі Грыц, у летніку будзе даволі разнастайная праграма: 

-З такім беларускім экалагічным ухілам. У нас будзе вельмі цікавая праграма, да нас прыедуць рэканструктары Паўстання Каліноўскага, прыедзе мастачка, якая будзе распавядаць пра беларускія міфы і вучыць дзетак маляваць. Таксама да нас прыедзе ўнікальны чалавек, бортнік, які падтрымлівае традыцыю бортніцтва.

Летнік будзе праходзіць у вёсцы Цераміскі побач з Белавежскай пушчай. І чакаецца, што будзе тры змены, дзе прымуць удзел дзеці ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў. 

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя