Больш за 162 тысячы дзяцей і падлеткаў з Падляшскага ваяводства распачнуць летнія канікулы пад пільным наглядам шэрагу службаў і ўстаноў.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі, у межах акцыі “Bezpieczne Wakacje 2025” будуць задзейнічаны паліцыя, санітарная служба, інспекцыя дарожнага транспарту, пажарныя ды іншыя структуры:
– З Падляшскага ваяводства больш за 162 тысячы дзяцей пачнуць летнія канікулы. Усе яны, незалежна ад таго ці застаюцца ў Падляшскім ваяводстве на працягу ўсяго перыяду летніх канікул, ці выязджаюць за межы нашага ваяводства, праводзячы летні адпачынак у краіне або за мяжой, павінны быць у поўнай бяспецы.
Пра важнасць пажарнай бяспекі на месцах летняга адпачынку нагадаў Падляшскі ваяводскі камендант Дзяржаўнай пажарнай службы Януш Кондрат:
– Мы, Дзяржаўнай пажарная служба, маем заданне падчас арганізацыі летняга адпачынку для аб’ектаў, якія гэты адпачынак будуць арганізоўваць, у выпадку неабходнасці прапанаваць звяртацца на экстранныя нумары аварыйных службаў. 112, 998, 997 і 999.
Падчас вакацый (з 27 чэрвеня да 31 жніўня) будуць дзейнічаць абмежаванні на рух транспарту масай больш за 12 тон у пэўныя дні і гадзіны. Гэта зроблена для зніжэння дарожнага трафіку і павышэння бяспекі для пасажыраў аўтамабіляў у выхадныя і святочныя дні.
Бацькі могуць правяраць арганізатараў дзіцячага адпачынку на сайце wypoczynek.men.gov.pl. Калі адпачынак не зарэгістраваны — гэта азначае, што ён арганізаваны з парушэннем закона.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






