BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы ўведзены трэці ровень пажарнай небяспекі ў лясах

На працягу апошняга месяца ў Падляшскім ваяводстве дзейнічаў другі ровень пажарнай небяспекі ў лясах, а цяпер увялі больш высокі – трэці ровень.

Fot. Adam Majewski/jarocin112.pl

Месцамі вільготнасць лясной падсцілкі апускаецца ніжэй за 10 працэнтаў. Пакуль забароны на ўваход у лясы няма, але сітуацыя дынамічная. На думку экспертаў, дажджы, якія прагназуюцца месцамі на гэтым тыдні, сітуацыю не палепшаць, таму што зямля настолькі сухая, што гэтага будзе недастаткова.

Леснікі заклікаюць быць асабліва ўважлівымі пры знаходжанні ў лясах. Не варта распальваць вогнішчы нават на ўласных падворках.

Беларускае Радыё Рацыя