Кіраўніцтва Падляшскага ваяводства прадставіла новую форму падтрымкі для ганаровых донароў крыві. З 14 снежня 2025 года для іх будзе дзейнічаць 30% зніжка на разавыя білеты ў рэгіянальных цягніках Polregio.

Дырэктар Рэгіянальнага цэнтра збору крыві і кровалячэння ў Беластоку Пётр Радзівон падзякаваў уладам ваяводства, і асобна адзначыў, што стаць донарамі крыві ў Польшчы могуць і грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі краіны:
-Каб мець магчымасць здаваць кроў, трэба разумець польскую мову, каб запоўніць анкету, вызначыць стан здароўя. І, зразумела, мець тут нейкае месца пражывання.
У канферэнцыі ўдзельнічаў і жыхар Лап Антон Бакінец, які здае кроў больш за 50 гадоў – усяго болей за 220 літраў крыві і яе кампанентаў:
-Выдатна, што з боку кіраўніцтва Падляшскага ваяводства паўстала такая ініцыятыва. Я сам з’яўляюся ганаровым донарам крыві.
Пацвярджаць права на зніжку будуць адпаведныя легітымацыі Польскага Чырвонага Крыжа або легітымацыі, выдадзеныя Міністэрствам аховы здароўя, разам з дакументам, што пацвярджае асобу.
Цалкам матэрыял:



Беларукае Радыё Рацыя






