Цыгарэты без польскіх акцызных марак на суму больш за 1 млн злотых былі выяўленыя супрацоўнікамі памежнага пункта ў Рутцы-Тартаку.

У мінулую пятніцу 17 студзеня супрацоўнікі пагранічнай службы ў Рутцы-Тартаку падчас выканання службовых абавязкаў у муніцыпалітэце Шыплішкі прыступілі да агляду транспартнага сродку. Кіроўцам аўтамабіля Fiat Ducato на лодзінскіх рэгістрацыйных нумарах быў 53-гадовы грамадзянін Літвы.
Незвычайныя паводзіны кіроўцы выклікалі падазрэнне ў паліцэйскіх. Яны правялі праверку транспартнага сродку. Высветлілася, што ў грузавым адсеку аўтамабіля знаходзіцца вялікая колькасць тытунёвых вырабаў з беларускімі акцызнымі маркамі. Усяго ў аўтамабілі мужчына перавозіў больш за 1 млн 200 тыс.цыгарэт. Скрынкі з цыгарэтамі займалі ўсю грузавую прастору аўтамабіля.

Тытунёвыя вырабы канфіскаваныя супрацоўнікамі памежнай службы, а кіроўца затрыманы.