BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы знайшлі 13 аэрастатаў з кантрабанднымі цыгарэтамі

У Падляшскім ваяводстве знайшлі 13 аэрастатаў з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі, яшчэ чатыры — выявілі ў Люблінскім.

Ілюстрацыйны здымак, sb.by

Пра гэта паведамляе польскі партал niezalezna.pl. Усяго ў ноч на 25 снежня ў краіну заляцела каля 60 метэазондаў, гаворыцца ў публікацыі. Раней пра ўварванне “аб’ектаў” з Беларусі ў калядную ноч паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы.

“Пасля дэталёвага аналізу было ўстаноўлена, што гэта, хутчэй за ўсё, кантрабандныя паветраныя шары, якія рухаюцца па кірунку і з хуткасцю ветру”, — гаварылася ў прэс-рэлізе. Колькасць шароў не называлася. У мэтах бяспекі частка паветранай прасторы над Падляшскім ваяводствам была часова закрытая для грамадзянскіх палётаў.