Больш за 750 пачкаў нелегальных цыгарэт і 15,5 кілаграм тытуню без польскіх акцызных марак канфіскавалі супрацоўнікі мытнай і падатковай службы Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS) у Ломжы.

Кажа прадстаўнік падляшскай службы KAS – Мацей Чарнэцкі:
-Падчас агляду аўтамабіля супрацоўнікі KAS знайшлі ў багажніку кантрабандныя цыгарэты і тытунь без польскіх акцызных марак. У кватэры 59-гадовага мужчыны таксама канфіскавалі тытунёвую кантрабанду. Агулам супрацоўнікі мытнай і падатковай службы выявілі 757 пачкаў нелегальных цыгарэт і 15,5 кг тытуню без польскіх акцызных марак. Супраць мужчыны пачата справа.
Цяпер жыхару Ломжы за тытунёвую кантрабанду пагражае вялікі штраф.

Беларускае Радыё Рацыя
Фота: podlaskie.kas.gov.pl






