BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайскоўцы ЗША, што былі ў патанулай машыне ў Літве, загінулі

На палігоне ў Пабрадэ аперацыя па выманні з балота бронемашыны завершана, паведаміла міністр абароны Літвы Давіла Шакалене ў эфіры Радыё LRT. Паводле яе, гэта адбылося сёння, 31 сакавіка, да 4:30 па літоўскім часе.

Фота: Армія ЗША

“Інфармацыі пра вайскоўцаў пакуль няма, але ў нас ёсць дакладнае пагадненне, што першым пра гэта паведамяць прадстаўнікі ЗША”, – дадала міністр.

“Усе адчулі велізарную палёгку – самы складаны этап аперацыі пройдзены. Гэта была першая і самая цяжкая частка”, – адзначыла Шакалене.

Нагадаем, чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў зніклі 25 сакавіка падчас вучэнняў на палігоне ў Пабрадэ прыкладна за дзесяць кіламетраў ад беларускай мяжы.

Пасля таго як з балота была вынятая патанулая гусенічная браніраваная рамонтна-эвакуацыйная машына (БРЭМ) ЗША, пракуратура пачала дасудовае расследаванне па факце гібелі вайскоўцаў, якія знаходзіліся на яе борце.