На польска-беларускай мяжы мігранты пашкодзілі дзве паліцэйскія машыны. Гэта адбылося падчас патрулявання прыкладна ў 5:30 раніцы. Іншаземцы, якія хацелі нелегальна трапіць у Польшчу, закідвалі паліцыю камянямі. Гэтым разам ніхто не пацярпеў.
На мяжы пачашчаюцца небяспечныя інцыдэнты, а мігранты становяцца ўсё больш агрэсіўнымі. Тыдзень таму ў Дубічах Царкоўных мігранты напалі з нажом на жаўнера, які дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі. Яго стан цяжкі, але стабільны. Жаўнеры заклікаюць здаваць кроў. Тэрмінова шукаюць нулявую групу Rh+. Зборы запланаваныя – у сераду (05.06) у Чарэмсе, у пятніцу (07.06) у Гайнаўцы і ў нядзелю (09.06) у Заблудаве.
У панядзелак (5/05) афіцэр памежнай службы быў шпіталізаваны з траўмамі галавы пасля таго, як адзін з мігрантаў ударыў яго галінкай дрэва. Яго жыццю нічога не пагражае.