BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На польска-беларускай мяжы паставяць пяць 70-мятровых назіральных вышак

Пяць 70-мятровых назіральных вышак, якія Польшча плануе паставіць на мяжы з Беларуссю, будуць абсталяваныя сучаснымі аптычна-электроннымі прыборамі назірання і рознымі тыпамі камераў, а таксама чырвонымі ліхтарамі, якія будуць свяціць для абазначэння авіяцыйнай перашкоды.

fot. strazgraniczna.pl

Электронны бар’ер з’явіцца да канца года і дапаможа польскім службам кантраляваць мяжу з Беларуссю ў Падляшскім ваяводстве. Памежная ахова Польшчы ўжо мае восем такіх вышак.

Польскі падпалкоўнік Анджэй Юзьвяк паведаміў агенцтву PAP, што аб’ём інвестыцыяў складзе 47 млн. злотых. Гэтыя інвестыцыі ажыццяўляюцца ў рамках мадэрнізацыі электроннай загароды на сухапутнай мяжы з Беларуссю.

Як сказаў Юзьвяк, месцы былі дакладна выбраныя з дапамогай беспілотных лятацельных апаратаў. Памежная ахова плануе ўзвесці вышкі на ўчастках рэк Свіслач і Істачанка.