BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На поўначы Польшчы ў рыбным порце знайшлі цела беларуса

У акваторыі рыбнага порта ў Ястарні на польскім Памор’і знайшлі мёртвым 36-гадовага грамадзяніна Беларусі. Дрэйфуючае цела заўважыў экіпаж, які праходзіў міма на катары. Паліцыя пачала расследаванне смерці мужчыны, піша Most.

Каманда катара заўважыла ў вадзе чалавека ў аўторак, 9 красавіка, недзе апоўдні.

Пра інцыдэнт аператыўна паведамілі паліцыі і ратавальнікам. У порце тэрмінова пачалі выратавальную аперацыю, але калі мужчыну дасталі з вады, то ён быў ужо мёртвы.

Смерць беларуса расследуе паліцыя польскага горада Пуцк пад наглядам пракуратуры. Следчыя высвятляюць інфармацыю пра прычыны трагедыі. На месцы, дзе знайшлі загінулага, працавалі судова-медыцынскія эксперты.

Фота: паліцыя Пуцка