BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Смаленшчыне паваліўся мост, заблакаваны рух цягнікоў з Беларусі

У Вязьме Смаленскай вобласці паваліўся Панінскі мост. У выніку гэтага заблакаваны рух цягнікоў на лініі Масква-Менск.

Са слоў мясцовых жыхароў, абваліліся чатыры пралёты, якія праходзілі над чыгуначнымі пуцямі Масква — Менск. Рух з абодвух бакоў спынены. Таксама абарваныя правады электрасетак і пашкоджаная газавая труба. Пагрозы выбуху, папярэдне, няма.

Падчас аварыі пацярпелі людзі, якія знаходзіліся ў аўтамабілі і грузавіку, якія ўпалі разам з мостам. РБК са спасылкай на МНС паведамляе, што загінула жанчына, якая знаходзілася ў легкавым аўтамабілі. Мужчына з грузавога аўтамабіля знаходзіцца ў цяжкім стане.

YouTube player

Збудаванне злучала частку горада з прамысловым цэнтрам.