BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На спектакль пра Віктара Шведа запрашае Валянціна Швед

У гонар 100-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Віктара Шведа ў Беластоку адбудзецца прэм’ера спектакля “Віця”. Пастаноўка, створаная аўтарам Яаннай Троц, аб’яднала розныя формы мастацтва: лялькі, акцёраў, дзяцей і дарослых, музыку, інструменты і песні.

Удава і захавальніца спадчыны паэта Валянціна Швед пракаментавала важнасць гэтай падзеі :

Гэта вялікая падзея. Я думаю, што Віктар пра гэта нават і не марыў, хаця ён вельмі ўсцешыўся, калі Яанна пачала працаваць у тэатры як рэжысёр. Ён быў на першай яе пастаноўцы “Я ў полі вярбою расла”. Думаю, што гэта вялікая падзея, запрашаю ўсіх!

Прэм’ера спектакля «Віця» адбудзецца 23 сакавіка на камернай сцэне Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку. Пачатак а 14-й. Білеты на мерапрыемства можна будзе набыць у касе оперы па цане 20 зл. Таксама 24 сакавіка адбудуцца школьныя спектаклі а 9:00 і 11:00. Кошт білета для школьнікаў – 10 зл. Рэзервацыя па тэлефоне: 537 742 000.

Беларускае Радыё Рацыя