BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

„На “Старт” і ў “Тэмпе”!

Прэзентацыя кнігі Арцёма Сізінцава „На “Старт” і ў “Тэмпе”!” прайшла 1 чэрвеня ў Вільні ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча.

Яна выйшла ў выдавецтве Skaryna Press і распавядае пра гісторыю ножнага шпурляка (футбола) на Аршаншчыне, а таксама закранае агульную гісторыю футболу ў Беларусі і па-за яе межамі.

Паводле аўтара кнігі, даследчыка ножнага шпурляка, аршанца і журналіста Арцёма Сізінцава, над кнігай ён працаваў 14 год:

–  Спачатку гэта былі адасобленыя фотаздымкі, знойдзеныя ў архівах, ці перададзеныя мне ветэранамі, статыстычныя выкладкі, пэўныя табліцы, назіранні, але агулам, што ўвасобілася ў кнізе, – гэта 14 гадоў. То бок можна гаварыць, што я 14 гадоў пісаў кнігу.

У Вільні была ўжо другая прэзентацыя кнігі пра футбол „На “Старт” і ў “Тэмпе” , першая ладзілася ў Варшаве. Паводле Арцёма Сізінцава, ён адкрыты на прапановы і з задавальненнем наведае і іншыя гарады, дзе жывуць беларусы.

А для тых, хто не быў на прэзентацыі і не набыў кнігу, ёсць шанец набыць яе ў Вільні ў краме “Кропка”, якая знаходзіцца па адрасе: Savičiaus g. 6.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя