BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 15 тысяч мігрантаў

На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 15 тысяч мігрантаў. За год больш за 7500 чалавек змаглі трапіць у Літву, Польшчу і Латвію з тэрыторыі Беларусі. Гэта тыя, каго ўлады гэтых краін зарэгістравалі.

Больш за 40 тысяч спробаў перасекчы межы ЕЗ былі прадухіленыя, паведамляе Deutsche Welle.

Паводле ацэнак еўрапейскіх чыноўнікаў, цяпер у Беларусі знаходзіцца каля 15 тысяч мігрантаў, сярод іх больш за 2000 – ля межаў Еўразвязу.

Гэтыя дадзеныя агучылі прадстаўнікі Еўракамісіі на слуханнях у Еўрапарламенце па сітуацыі з мігрантамі на мяжы з ЕЗ. Раней афіцыйны Менск заяўляў, што на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае