На варшаўскай выставе Мельхіёра Ваньковіча паказваюць міжваенныя здымкі з Беларусі.

У варшаўскім Літаратурным музеі імя Адама Міцкевіча працуе выстава польскага пісьменніка і журналіста Мельхіёра Ваньковіча, якога называлі «каралём польскага рэпартажу». Ён з’яўляецца адным з заступнікаў 2024 года ў Польшчы.
Мельхіёр Ваньковіч называў сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага. Бо па-першае, быў са старажытнага роду Ваньковічаў. Па-другое, нарадзіўся пад Менскам. З лета 1936 да 1938 года ён праехаў восем тысяч кіламетраў па землях былога Вялікага Княства Літоўскага, геаграфічнай Міншчыне, падзеленай у 1921 годзе Рыжскай дамовай. Рэпартажы з вандровак амаль штотыдзень ён публікаваў у «Kurierze Porannym». Выстава пад назвай «Мельхіёр Ваньковіч. Фотарэпарцёр» працуе ў Літаратурным музеі імя Адама Міцкевіча ў Варшаве да 29 снежня.
reform.news