На мяжы застаюцца вялікія чэргі на выезд з Беларусі ў Польшчу. У пункце пропуску “Брэст” на выезд чакаюць каля 200 легкавікоў і 2 аўтобусы.
Але найбольш доўгія чэргі ўтварыліся з грузавікоў на мяжы з Літвой і Латвіяй. Так у Каменным Логу стаяць 590 фураў, у Беняконях – 620, а ў Грыгароўшчыне – 750. Такія лічбы па стане на 16-00 менскага часу дае Дзяржаўны памежны камітэт.
Беларускае Радыё Рацыя