У пункце пропуску «Брэст» на мяжы з Польшчай з’явіліся новыя прапагандысцкія плакаты. Білборды «Сардэчна запрашаем у Беларусь» звернутыя да тых, хто заязджае ў краіну. На іх на польскай і англійскай мове пазначана, што ў Беларусі ўшаноўваюць памяць аб Другой сусветнай, надаюць асаблівую ўвагу экалогіі і развіваюць навуку. Фота апублікаваў канал #1регион.Яшчэ некалькі плакатаў звернутыя да тых, хто едзе ў Польшчу. «Пакідаючы Беларусь, вы едзеце ў краіну, дзе ўрад парушае права грамадзян на свабоду сходаў», — гаворыцца на адным з білбордаў пра Польшчу. На іншым плакаце сказана, што «Польшча забылася сваю гісторыю», яшчэ на адным — што ў Польшчы «па палях замест трактароў ездзяць танкі». Па чыёй ініцыятыве ўсталявалі новыя білборды, невядома.
Здымкі: #1регион
Беларускае Радыё Рацыя