BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“На жаль, сусветная грамадскасць неадпаведна рэагуе на вайну ва Украіне”

Фота: vecteezy.com

Сітуацыя вельмі трывожная, трагічная, асабліва калі здараюцца ахвяры сярод мірнага насельніцтва. Ва ўкраінскай сталіцы працягваюцца адключэнні энэргетыкі, часамі — планава, часамі — знянацку, з прычыны расейскіх атакаў на энэргаінфарструктуру, — адзначыў украінскі грамадска-палітычны дзяяч, валанцёр, вядоўца Еўрамайдану Володымір Гонській:

У нас у Кіеве, як заўжды, сітуацыя напружаная. Некалькі дзён таму быў чарговы ракетны і дронавы абстрэл. Ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва, гэта вельмі трагічна і трывожна, і сумна, што сусветная грамадскасць, у тым ліку Еўропы, да гэтага прывыкае, на жаль, зусім неадпаведна рэагуе.

Ваеннае становішча ва Украіне было ўведзена 24 лютага 2022 года пасля расейскага ўварвання і шматразова падаўжалася, апошняе — да 3 лютага 2026 года. Сітуацыя ў Кіеве адносна стабільная, горад функцыянуе, але ўсё яшчэ знаходзіцца пад пастаяннай пагрозай расейскіх ракетных і дронавых абстрэлаў.

Беларускае Радыё Рацыя