У панядзелак, 2 чэрвеня, пачнецца набор студэнтаў ва Універсітэт у Беластоку. Найбуйнейшы ўніверсітэт Падляшша прапануе 44 кірункі навучання і 4215 месцаў для навучання на дзённай і завочнай формах.

“Беластоцкі ўніверсітэт прапануе кандыдатам гуманітарныя, сацыяльныя, дакладныя і прыродазнаўчыя навукі на дзённай і завочнай формах навучання 1-й і 2-й ступені, а таксама і адзіную магістратуру. Сярод іх ёсць і нешта новае”, — кажа Яна Максімовіч, кіраўнік Цэнтра набору ўніверсітэта.
Гэта беларуская этнафілалогія — дзённая форма навучання I ступені на філалагічным факультэце, філасофія, палітыка, эканоміка — дзённая форма навучання I ступені на факультэце філасофіі і кагнітыўных навук, і эканоміка і права — дзённая форма навучання II ступені на факультэце эканомікі і фінансаў.






