Пасля двух гадоў перапынку нацыяналістычныя колы зноў вырашылі правесці правакацыю ў Гайнаўцы на Падляшшы – піша bialystok.wyborcza.pl.

Паводле інфармацыі ў Бюлетэні грамадскай інфармацыі Гайнаўскай гарадской управы, марш у рамках Дня выклятых жанчын адбудзецца 8 сакавіка. Удзельнікі пройдуць тым самым маршрутам, якім нацыяналісты хадзілі падчас Маршу памяці выклятых жаўнераў — ад касцёла ў цэнтры Гайнаўкі да мясцовага Асяродка культуры.
Арганізатарам з’яўляецца фізічная асоба, прозвішча яе не называецца. Паводле інфармацыі журналістаў, гэта жанчына, якае не пражывае ў Падляшскім ваяводстве, але якая звязаная з актывістамі Narodowej Hajnówki.
На ранейшых маршах у Гайнаўцы нацыяналісты ўшаноўвалі Рамуальда Райса «Бурага» і выкрыквалі лозунгі, напоўненыя шавіністычным зместам.