Хаб “Новая Зямля” працуе ў Беластоку ўжо 2 гады. Сёлета ў жніўні цэнтр актыўнасці беларускай дыяспары сутыкнуўся з праблемай дэфіцыту сродкаў на арэндную плату і абвесціў збор.
Па словах кіраўніцы праўлення фонда “Новая Зямля” Надзеі Салаўёвай, збор прайшоў паспяхова і хаб дакладна прапрацуе яшчэ год:
– Уражаныя тым, што столькі сабралі – амаль 10 тысяч злотых. І так хутка. То нават калі і былі думкі пра тое, каб усё гэта кінуць, то пасля такой салідарнасці, як усе так уключыліся, было зразумела, што гэта напэўна такое месца, не важна дзе яно магло б быць у Беластоку, але патрэбнае. Мы імкнемся да таго, каб кожны беларус, які тут жыве, карыстаўся гэтым памяшканнем і лічыў, што гэта наша агульная справа.
Памяшканні хаба «Новая Зямля» могуць выкарыстоўвацца беларусамі бясплатна для ладжання публічных сустрэч, грамадскіх праектаў, адукацыйных гурткоў і культурных вечарын. Падтрымаць хаб можна праз падпіску на рэгулярныя плацяжы праз афіцыйны сайт установы.
Падтрымаць хаб «Новая Зямля» можна тут.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя