BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Надзея Салаўёва: За два гады ў нас у хабе адбылося 1012 мерапрыемстваў

Беласток. Беларускі хаб «Новая Зямля» пасля двух год працы зменіць адрас. Пра гэта ў эфіры Рацыі распавяла кіраўніца хабу Надзея Салаўёва.

– За два гады ў нас адбылося 1012 мерапрыемстваў. На наступны год дадасца, напэўна, яшчэ 400+. Паглядзім. Мы проста мяняем месца дыслакацыі на Роха, 5.

Прытым фармат «Новае Зямлі», па словах суразмоўцы, застанецца нязменным – падтрымка беларускае ідэнтычнасці і грамадскіх ініцыятыў. Выяву трох чарапах, якіх намаляваў Яраслаў Кірвель у старой лакацыі, кіраўніца хабу абяцае перавесці ў новую прастору.

Беларускае Радыё Рацыя