BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Найбольш пацярпелі Адэса, Запарожжа, Кіеў, Харкаў, Херсон і Львоў”

Цягам навагодніх ды калядных святаў ва Украіне было неспакойна. Святочны настрой перарвалі масавыя атакі расейскіх ракет і дронаў.

Фота: МВС України

Былі ахвяры з украінскага боку, – падрабязней распавёў Госць Рацыі, беларус Юрый Дзегцяроў, які ў ваенны час жыве ў Львове. Падрабязней – у гутарцы з Алісай Поль:

РР: Давайце распавядзем пра гэтыя апошнія прылёты. Што чуваць?

Юрый Дзегцяроў: Гэта быў такі буйны, хіба што найбуйнешы з пачатку шырокамаштабнай вайны, абстрэл Украіны. І даволі вялікія ахвяры, на жаль. Найбольш пацярпелі Адэса, Запарожжа, Кіеў, Харкаў, Херсон і Львоў. На жаль, хоць і большасць ракет і «шахедаў» было збіта, але ўсё ж такі руйнаванне ёсць і чалавечыя ахвяры таксама.

У Львове прыляцела ў спальны раён, у густанаселены двор. Пацярпела школа, ліцей, частка дзіцячага садка, шматпавярховыя будынкі мірных жыхароў. Дарэчы, у гэты дзень у маскоўскіх зводках пісалі, што была падбіта натаўская база ў Львове. Атрымліваецца, што натаўскія базы размяшчаюцца ў ліцэях і ў жылых дамах.

У некаторых гарадах аб’яўлены дні жалобы. Гэта ў Адэсе і ў Кіеве.

Цалкам матэрыял:

Найбольш масавай атакай напаярэданні Новага году на Украіну з расейскага боку выдалася 29 снежня. Па ўкраінскай тэрыторыі быў нанесены ракетна-дронны ўдар, прыляцела каля 160 аб’ектаў.

Беларускае Радыё Рацыя